Оптаэлектроніка
раздзел электронікі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Оптаэлектроніка[1] — раздзел электронікі, звязаны з пераўтварэннем электрамагнітнага выпраменьвання аптычнага дыяпазону ў электрычны ток і назад. Выкарыстоўвае эфекты ўзаемадзеяння электрамагнітных хваль аптычнага дыяпазону з электронамі ў цвёрдых целах, вадкасцях і газападобных рэчывах[1].
Прыборы оптаэлектронікі:
- Для пераўтварэння святла ў электрычны ток — фотарэзістары, фотадыёды (pin, лавінныя), фотатранзістары, фотатырыстары, піраэлектрычныя прымачы, прыборы з зараднай сувяззю (ПЗС), фотаэлектронныя памнажальнікі (ФЭП).
- Для пераўтварэння току ў светлавое выпраменьванне — рознага роду лямпы напальвання, электралюмінесцэнтныя індыкатары, паўправадніковыя святлодыёды і лазеры (газавыя, цвёрдацельныя, паўправадніковыя).
- Для ізаляцыі электрычных ланцугоў (паслядоўнага пераўтварэння «ток-святло-ток») служаць асобныя прылады оптаэлектронікі — оптапары — рэзістарныя, дыёдныя, транзістарныя, тырыстарныя, оптапары на аднапераходных фотатранзістарах і оптапары з адкрытым аптычным каналам.
- Для ўжывання ў розных электронных прыладах служаць оптаэлектронныя інтэгральныя схемы — інтэгральныя мікрасхемы, у якіх ажыццяўляецца аптычная сувязь паміж асобнымі вузламі або кампанентамі з мэтай ізаляцыі іх адзін ад аднаго (гальванічнай развязкі).