Ніжняя Сілезія (правінцыя)
правінцыя Прусіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ніжняя Сілезія (ням.: Niederschlesien, польск.: Dolny Śląsk) — правінцыя Прусіі ў складзе Германіі. Існавала ў 1919—1938 і затым ізноў у 1941—1945 гадах. Сталіца — горад Брэслау. Была ўтворана шляхам падзелу правінцыі Сілезія на дзве новыя — Ніжнюю і Верхнюю Сілезію, і складалася з яе дзвюх заходніх акруг. Тэрыторыя правінцыі не супадае цалкам з тэрыторыяй аднайменнай гістарычнай вобласці. Акрамя яе, у склад правінцыі ўваходзілі некалькі верхнелужыцкіх раёнаў (Гёрліц, Гоерсверда і інш.), якія да 1815 года належалі каралеўству Саксонія.
Хуткія факты Ніжняя Сілезія, Краіна ...
Ніжняя Сілезія | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Niederschlesien | |||||
|
|||||
Краіна | Германія | ||||
Статус | Гістарычная правінцыя Прусіі | ||||
Уваходзіць у | Прусія | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Брэслау | ||||
Дата ўтварэння | 1919 | ||||
Дата скасавання |
1 красавіка 1938 1945 (канчаткова) |
||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Заўвагі: карта ў граніцах на 1925 год | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Артыкул пра прускую правінцыю. Пра польскае ваяводство гл. Ніжнесілезскае ваяводства; пра гістарычную вобласць у цэлым гл. Ніжняя Сілезія; пра іншыя значэнні гл. Сілезія.