Мехіка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мехіка (ісп.: Ciudad de México — што ў перакладзе азначае — Горад Мексікі) — федэральная акруга, сталіца Мексікі і месца федэральнага цэнтра мексіканскага саюза[2]. Гэта федэральны орган у Мексіцы, які не з'яўляецца часткай якога-небудзь аднаго з 31 мексіканскіх штатаў, але належыць да федэрацыі ў цэлым. Мехіка з'яўляецца самым вялікім горадам краіны, а таксама яго найбольш важным палітычным, культурным, адукацыйным і фінансавым цэнтрам. Як глабальны горад[3] Мехіка з'яўляецца адным з найбольш важных фінансавых цэнтраў у Паўночнай Амерыцы[4]. Ён размешчаны ў даліне Мехіка, вялікай даліне на высокім плато ў цэнтры Мексікі, на вышыні 2240 метраў над узроўнем мора. Горад складаецца з шаснаццаці раёнаў.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Паводле ацэнак на 2009 год колькасць насельніцтва ў горадзе складае каля 8 840 000 чалавек, а горад мае плошчу ў 1485 км²[5]. У адпаведнасці з апошнім вызначэннем тэрыторыі федэральным урадам і ўрадамі штатаў, насельніцтва агламерацыі Мехіка складае 21,2 мільёна чалавек, што робіць яго другім па велічыні мегаполісам у заходнім паўшар'і і пятай па велічыні агламерацыяй у свеце[6]. ВУП Мехіка на 2008 год склаў 390 млрд долараў ЗША, што робіць яго восьмым самым багатым горадам у свеце[7]. Горад, акрамя таго, садзейнічаў росту паказчыка ВУП у цэлым па краіне на 21%, а такі рост з улікам сталічнай вобласці склаў 34% ад агульнага ВУП краіны[8].
Горад быў пабудаваны на востраве возера Тэскока ацтэкамі ў 1325 годзе, як Тэначтытлан, які быў амаль цалкам разбураны ў 1521 годзе падчас аблогі Тэначтытлана, а пасля перабудаваны ў адпаведнасці з іспанскімі гарадскімі стандартамі. У 1524 годзе горад быў вядомы як Мехіка-Тэначтытлан[9], і па стане на 1585 год афіцыйная назва была зменена на сучасную — Мехіка (ісп.: La Ciudad de México)[9]. Мехіка служыў палітычным, адміністрацыйным і фінансавым цэнтрам большую частку гісторыі іспанскай каланіяльнай імперыі[10]. Пасля здабыцця незалежнасці ад Іспаніі была створана федэральная акруга ў 1824 годзе.
Пасля доўгіх гадоў патрабавання большай палітычнай аўтаноміі жыхары атрымалі права непасрэдна абіраць кіраўніка ўраду і прадстаўнікоў аднапалатнага Заканадаўчага Сходу ўсенародным галасаваннем у 1997 годзе. З тых часоў партыя левага напрамку Партыя дэмакратычнай рэвалюцыі (ПДР) мае большасць у гэтым сходзе[11]. У апошнія гады ў мясцовых уладах прайшла хваля ліберальнай палітыкі: быў дазволены аборт па просьбе кожнай жанчыны да 12 тыдняў цяжарнасці, уведзена абмежаваная форма эўтаназіі, развод па ўзаемнай згодзе бакоў і дазвол на аднаполыя шлюбы.