Металаапрацоўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Металаапрацоўка — працэс фарміравання і змены формы металаў для стварэння карысных прадметаў, дэталяў, вузлоў і буйнамаштабных структур. Як тэрмін ён ахоплівае шырокі і разнастайны спектр працэсаў, навыкаў і інструментаў для вырабу аб’ектаў у любым маштабе: ад велізарных караблёў, будынкаў і мастоў да дакладных дэталяў рухавіка і далікатных упрыгожванняў.
Гістарычныя карані металаапрацоўкі папярэднічаюць запісанай гісторыі. Металаапрацоўка выкарысталася у культуры рознымі цывілізацыямі на працягу тысячагоддзяў. Яна відазмянялася ад фармавання мяккіх самародных металаў, напр. золата, простымі ручнымі інструментамі, да выплаўкі руд і гарачай коўкі цвёрдых металаў, напр. жалеза, да сучасных высокатэхнічных працэсаў, такіх як такарная апрацоўка і зварка. Металаапрацоўка з’яўляецца прамысловасцю, рухавіком гандлю, індывідуальным захапленнем і выяўленчаым мастацтвам; [1] [2] яе можна разглядаць як навуку і рамяство.
Сучасныя разнастайныя і спецыялізаваныя металаапрацоўчыя працэсы можна аднесці да адной з трох шырокіх абласцей, вядомых як працэсы фармавання, рэзкі альбо злучэння. Сучасныя металаапрацоўчыя майстэрні і вытворчасці маюць мноства спецыялізаваных або агульнаўжывальных станкоў, здольных ствараць высокадакладныя і карысныя вырабы. Шмат больш простых метадаў апрацоўкі металаў, такіх як кавальскае майстэрства, ужо не з’яўляюцца эканамічна канкурэнтаздольнымі; і існуюць як індывідуальныя захапленні альбо гістарычныя рэканструкцыі.