Металы
матэрыял / From Wikipedia, the free encyclopedia
Метал (мн. лік «металы»; ад лац.: metallum — шахта) — простае рэчыва, атамы якога вызначаюцца здольнасцю аддаваць валентныя электроны і пераходзіць у дадатна зараджаныя іоны. Абагуленыя валентныя электроны свабодна перамяшчаюцца ў крышталічнай рашотцы, забяспечваючы сувязь паміж атамамі. Структура металаў апісваецца зоннай тэорыяй.
Большасць (больш за 85) вядомых хімічных элементаў — металы і толькі каля 22 — неметалы.
Адрозніваюць металы галоўных і пабочных падгруп Перыядычнай сістэмы. Металы галоўных падгруп завуцца непераходнымі, у іх атамах адбываецца запаўненне s- і р-электронных абалонак. Металы пабочных падгруп завуцца пераходнымі, у іх дабудоўваюцца d- і f-абалонкі, у адпаведнасці з чым яны падзяляюцца на d-групу і дзве f-групы — лантаноіды і актыноіды.