Марцін Бангеман (ням.: Martin Bangemann; нар. 15 лістапада 1934) — федэральны міністр эканомікі Германіі ў 1984—1988 гадах. Старшыня СвДП ў 1985—1988 гадах. У 1989—1995 гадах — камісар Еўрапейскай камісіі па справах унутранага рынку і прамысловасці, у 1995—1999 гадах быў камісарам па справах прамысловасьці, інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій ЕС.
Хуткія факты Марцін Бангеман, член бундэстага Германіі[d] ...
Закрыць
У 1994 годзе экспертнай групай высокага ўзроўню па інфармацыйным грамадстве пад кіраўніцтвам М. Бангемана быў падрыхтаваны даклад «Еўропа і глабальнае інфармацыйнае грамадства», вядомы як Даклад Бангемана. У ім змяшчалася знакамітая фраза: «Інфармацыйнае грамадства — гэта сродак, з дапамогай якога Еўрапейскі Саюз можа дасягнуць гэтак многіх сваіх мэтаў. Нам трэба як след скарыстацца гэтым сродкам, прычым скарыстацца без прамаруджання».