Максім Горкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Максім Горкі (пры нараджэнні Аляксей Максімавіч Пяшкоў[6][7][8], устойлівым з’яўляецца таксама ўжыванне сапраўднага імя пісьменніка ў спалучэнні з псеўданімам — Аляксей Максімавіч Горкі; 16 (28) сакавіка 1868, Ніжні Ноўгарад, Расійская імперыя — 18 чэрвеня 1936, Горкі[ru][9], Маскоўская вобласць, СССР) — рускі празаік , драматург , журналіст, публіцыст , грамадскі дзеяч[10]. Адзін з самых значных і вядомых у свеце рускіх пісьменнікаў і мысляроў[ru][11]. Ганаровы акадэмік АН БССР (1932)[10]. Ганаровы член Мінскага гарсавета (1931)[10]
Максім Горкі | |
---|---|
руск.: Алексей Максимович Пешков | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Аляксей Максімавіч Пяшкоў |
Псеўданімы |
Максим Горький, Иегудиил Хламида |
Дата нараджэння | 16 (28) сакавіка 1868[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 1936(1936-06-18)[2][5][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Кацярына Паўлаўна Пяшкова[d] і Марыя Фёдараўна Андрэева[d] |
Дзеці | Максім Аляксеевіч Пяшкоў[d] |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург, раманіст, паэт, публіцыст, драматург, аўтабіёграф, журналіст, аўтар дзённіка, палітык, выдавец |
Гады творчасці | 1892 — 1936 |
Кірунак | Рамантызм/Рэалізм |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
5 разоў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры[12]: у 1918, 1923, два разы ў 1928, 1933 гадах[13].
Пачаўшы з рамантычна адухоўленых навел, песень у прозе і апавяданняў, у 1901 годзе Горкі звярнуўся да драматургіі. На мяжы XIX і XX стагоддзяў праславіўся як аўтар твораў у рэвалюцыйным духу, які быў асабіста блізкім да сацыял-дэмакратаў і знаходзіўся ў апазіцыі да царскага рэжыму[ru]. Росквіт творчай біяграфіі пісьменніка адзначаны цыкламі нарысаў, аўтабіяграфічных аповесцяў, п’есамі, двума буйнымі раманамі, а таксама кнігамі і апавяданнямі ў жанры публіцыстычнай дакументалістыкі.
Асноўны пафас твораў Горкага — мара пра «новых людзей», бясстрашных і свабодных, якія валодаюць высокімі інтэлектуальнымі і фізічнымі здольнасцямі, здольных дасягнуць звышмэтаў[ru] за гранню магчымага, не выключаючы неўміручасці[ru][14].
У эміграцыі правёў агулам больш за 18 гадоў, у тым ліку 15 гадоў у Італіі, пры гэтым не авалодаў ніводнай замежнай мовай[15][16].
У пачатку XX стагоддзя быў адным з ідэолагаў богабудаўніцтва[ru][17], у 1909 годзе дапамагаў удзельнікам гэтай плыні ўтрымліваць школу на востраве Капры[ru] для рабочых, якую У. І. Ленін называў «літаратарскім цэнтрам богабудаўніцтва».
Горкі стаяў на чале трох буйных выдавецтваў — «Знание», «Парус» і «Всемирная литература» (з 1902 па 1921 год), прыўнёс у кнігавыдавецкую дзейнасць наватарскія падыходы.
Нягледзячы на тое, што некаторы час Горкі быў найбуйнейшым спонсарам бальшавіцкай фракцыі[18], да Кастрычніцкай рэвалюцыі і Савецкай улады ў яе пачатковы перыяд ён паставіўся скептычна. Хадатайнічаў перад бальшавікамі за арыштаваных і асуджаных на смяротнае пакаранне.
Пасля некалькіх гадоў культурнай і праваабарончай працы ў Савецкай Расіі жыў за мяжой у 1920-я (Берлін, Марыенбад[ru], Сарэнта)[10]. У 1932 годзе канчаткова вярнуўся ў СССР, дзе ў апошнія гады жыцця атрымаў афіцыйнае прызнанне як заснавальнік сацыялістычнага рэалізму.
Горкі быў самым выдаваным у СССР савецкім пісьменнікам: за 1918—1986 гады агульны тыраж 3556 выданняў склаў 242,621 млн экзэмпляраў. Калі ж прымаць у разлік ўсіх рускіх пісьменнікаў, то Горкі саступае толькі Л. М. Талстому і А. С. Пушкіну[19]. Поўны збор твораў Горкага складаецца з 60 тамоў: мастацкія творы выдадзены ў 1968—1973 гадах, публіцыстыка — пасля 1985 года, лісты цалкам не выдадзеныя да гэтага часу[20]. З 1932 па 1990 год імя Горкага насіў яго родны горад Ніжні Ноўгарад.
Псеўданім М. Горкі ўпершыню з’явіўся 12 верасня 1892 года ў тыфліскай газеце «Кавказ[ru]» у подпісе да аповяду «Макар Чудра[ru]»[21].