Некропаль каля Крамлёўскай сцяны
мемарыяльныя могілкі ў Маскве / From Wikipedia, the free encyclopedia
Некропаль каля Крамлёўскай сцяны — мемарыяльныя могілкі ў Маскве на Краснай плошчы ля Крамлёўскай сцяны, якая служыць калумбарыем для урнаў з прахам. Месца пахавання дзяржаўных, партыйных і ваенных дзеячаў СССР, удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. У 1920—1930-я тут таксама хавалі замежных камуністаў-рэвалюцыянераў, напрыклад, пісьменніка і журналіста Джона Рыда, заснавальніка кампартыі Японіі Сэна Катаяму, рэвалюцыянерку Клару Цэткін, нямецкага палітыка Фрыца Гекерта і іншых.
Хуткія факты Некропаль каля Крамлёўскай сцяны, Краіна ...
Славутасць | |
Некропаль каля Крамлёўскай сцяны | |
---|---|
55°45′14″ пн. ш. 37°37′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1917 |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710345000№ 7710345000 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
З 1974 года некропаль ахоўваецца дзяржавай як помнік культуры. Ён з’яўляецца аб’ектам Службы каменданта Маскоўскага Крамля.