Майкл Ацья
брытанскі матэматык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэр Майкл Фрэнсіс Ацья (англ.: Michael Francis Atiyah; 22 красавіка 1929, Лондан — 11 студзеня 2019) — брытанскі матэматык. Доктар філасофіі (1955), прафесар Оксфарда (1963—1969, 1973—1990). Прэзідэнт Лонданскага каралеўскага таварыства (1990—1995; член з 1962) і Каралеўскага таварыства Эдынбурга (2005—2008), рэктар Лестэрскага ўніверсітэта (1995—2005). Ганаровы прафесар Эдынбургскага ўніверсітэта (з 1997), член многіх акадэмій і ўдастоены многіх узнагарод, у прыватнасці лаўрэат Філдсаўскай прэміі (1966) і прэміі Абеля (2004). Член Леапальдзіны (1977), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Французскай акадэміі навук (абедзвюх — з 1978), Амерыканскага філасофскага таварыства (1991), Расійскай акадэміі навук (1994). Рыцар-бакалаўр (1983).