Мадрыд
горад, сталіца Іспаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мадры́д (ісп.: Madrid) — сталіца і найбуйнейшы горад Іспаніі. Насельніцтва горада складае каля 3,3 млн чалавек[1], у агламерацыі — каля 6 271 000 чалавек[2]. Гэта трэці па велічыні горад Еўрапейскага саюза, пасля Лондана і Берліна, а яго сталічная агламерацыя з’яўляецца трэцяй па велічыні ў ЕС пасля Лондана і Парыжа.[3][4]. Горад ахоплівае ў агульнай складанасці 604,3 км²[5].
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Мадрыдская гарадская агламерацыя валодае трэцім найбуйным ВУП ў Еўрапейскім Саюзе[6]. Горад моцна ўплывае на палітыку, адукацыю, сферу забаў, пытанні захавання навакольнага асяроддзя, СМІ, моду, навукі і мастацтва, што робіць вялікі ўнёсак у яго статус як аднаго з асноўных глабальных гарадоў свету[7][8]. З-за сваёй эканамічнай моцы, высокага ўзроўню жыцця і памеру рынку, Мадрыд лічыцца буйным фінансавым цэнтрам Паўднёвай Еўропы і Пірэнейскага паўвострава, ён месціць галаўныя офісы большасці асноўных іспанскіх кампаній. Мадрыд з'яўляецца самым наведавальным сярод турыстаў горадам Іспаніі і чацвёртым на кантыненце[9], а таксама займае 10-ы радок у спісе гарадоў з прыдатнымі ўмовамі для жыцця ў свеце паводле дадзеных часопісу «Манокль», які быў апублікаваны ў 2010 годзе[10][11]. Мадрыд таксама знаходзіцца ў спісе 12 зялёных гарадоў Еўропы паводле дадзеных на 2010 год[12]. Горад у цяперашні час змагаецца за права правядзення летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года[13].
Горад размешчаны на рацэ Мансанарэс у цэнтры краіны. З'яўляючыся сталіцай Іспаніі, горад месціць рэзідэнцыю ўрада, а таксама рэзідэнцыю іспанскага манарха, Мадрыд таксама з'яўляецца палітычным цэнтрам Іспаніі[14]. Нягледзячы на тое, што Мадрыд валодае сучаснай інфраструктурай, горад захаваў гістарычны знешні выгляд. Яго славутасці ўключаюць Каралеўскі палац у Мадрыдзе, Тэатр Рэал (Каралеўскі тэатр) з адрэстаўраваным у 1850 годзе Оперным тэатрам; парк Буэна Рэтыра, заснаваны ў 1631 годзе, будынак Нацыянальнай бібліятэкі XIX стагоддзя, якая змяшчае некаторыя з гістарычных архіваў Іспаніі, археалагічны музей, а таксама Залаты трохвугольнік мастацтваў, размешчаны ўздоўж Пасеа-дэль-Прада і які складаецца з трох мастацкіх музеяў: музей Прада, Нацыянальны цэнтр мастацтва каралевы Сафіі і музей Тысена-Барнемісы[15].