Маверанахр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Маверана́хр (араб. ما وراء النهر — тое, што за ракой), вядомы таксама пад назвамі Трансаксанія, або Трансаксіяна (лац.: Transoxiana) і Фараруд (перс.: فرارود Farārud) — гістарычная вобласць у Цэнтральнай Азіі.
Назва з’явілася ў часы арабскага заваявання VII—VIII стагоддзяў і пазначала першапачаткова вобласць на правым беразе Амудар’і. Маверанахр з’яўляецца калькай з пехл. «Farārōd» — «зарэчча», якое ўзыходзіць да стар.-перс.: «*pāra-» ‘(процілеглы) бераг’ + «rautah-» ‘рака’. Сагдыйскім эквівалентам пехл. «Farārōd» з’яўляецца «Pāryāp» ад «*pāra-» + "«p» ‘вада, рака’, гэта значыць «процілеглы бераг ракі». Горад з сагдыйскай назвай Фараб існаваў на месцы гарадзішча Атрар, на правым, процілеглым, адносна Согда, беразе Сырдар’і. Родам адтуль паходзіў філосаф Абу Наср Мухамад ібн Мухамад Фарабі. «Зарэччам» правабярэжжа Амудар’і назвалі жыхары левабярэжжа, гэта значыць Харасана, з таму што суседнічалі з Согдам і мелі з сагдыйцамі вельмі цесныя роднасныя, культурныя, эканамічныя, духоўныя і іншыя сувязі. Пазней гэтым тэрмінам сталі пазначаць рэгіён паміж Амудар’яй і Сырдар’яй.
У цэлым адпавядае вобласці Согд (Сагдыяна), але не ўключае Фергану і Памір. На тэрыторыі Маверанахра размешчана большая частка Узбекістана, захад Таджыкістана і Кыргызстана, усход Туркменістана і паўднёвыя рэгіёны Казахстана. Найстаражытныя і найбольш буйныя гарады — Самарканд, Бухара, Худжанд, Хіва, Туркестан і інш.