Лондан (Канада)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лондан (англ.: London) — горад у Канадзе, размешчаны на паўднёвым-захадзе правінцыі Антарыа ўздоўж Квебек-Віндсарскага калідора. Лондан знаходзіцца на развілцы несуднаходнай ракі Тэмзы, прыкладна на паўдарогі паміж Таронта і Дэтройтам, што знаходзіцца ў амерыканскім штаце Мічыган. Лонданскі Сіці з'яўляецца асобным муніцыпалітэтам, палітычна адасобленым ад графства Мідлсекс.
Лондан
London
| ||||||||||||||||||||||||||
Лондан быў заснаваны еўрапейцамі паміж 1801 і 1804 гадамі Петэрам Хэгерманам[2] і стала адной з вёсак у 1826 годзе. З тых часоў, Лондан значна пашырыўся ў найбуйнейшы муніцыпалітэт Паўднёва-Заходняга Антарыа, стаўшыся 15-м паводле велічыні муніцыпалітэтам Канады, далучыўшы многія з невялікіх навакольных населеных пунктаў, якія атачалі яго. У горадзе актыўна развіваюцца такія галіны, як адукацыя, ахова здароўя, турызм і вытворчасць.