Лалі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ла́лі (фінск.: Lalli; ? — каля 1160, воз. Хірвіярві[fi], Заходняя Фінляндыя) — фінскі селянін, апакрыфічны персанаж фінскай гісторыі і міфалогіі, магчыма, рэальная асоба. Паводле падання, ён 19[1]/20 студзеня 1156 года забіў першага біскупа Фінляндыі Генрыха Упсальскага на лёдзе возера Кёюліёнярві (цяпер тэрыторыя грамады Кёюліё правінцыі Сатакунта на захадзе Фінляндыі).
Лалі — самы вядомы забойца за гісторыю Фінляндыі[2]. У фінскім фальклоры ён паказаны язычнікам і праціўнікам хрысціянства, часта параўноўваецца з Іудам[3].
Вобраз Лалі і цяпер папулярны ў фінаў. Паводле вынікаў тэлевізійнага конкурсу «Вялікія фіны» (2004) кандыдатура Лалі заняла 14-е месца сярод найбольш значных людзей фінскай гісторыі[4]; тым жа 2004 годам біяграфія Лалі была ўключана Таварыствам фінскай літаратуры ў выданы на рускай мове зборнік «Сто замечательных финнов».