Кюнгёй-Ала-Тоо
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кюнгёй-Ала-Тоо, Кунгей-Алатау (каз.: Күнгей-Алата́у, кірг.: Күнгөй Ала-Тоо) — горны хрыбет на поўначы Цянь-Шаня, які абмяжоўвае з поўначы Ісык-Кульскую катлавіну ў Казахстане і Кыргызстане. Даўжыня каля 280 км. Вышыня да 4771 м (гара Чок-Тал). Складзены з гранітаў, сланцаў, пясчанікаў. Пераважае высакагорны рэльеф. Ледавікі агульнай плошчы 237 км². На паўночных схілах і ўцяснінах — лясы з цянь-шаньскай елкі, на паўднёвых — горныя стэпы, вышэй горныя лугі і лугастэпы. Ва ўсходняй частцы перавал Сан-Таш.
Хуткія факты Кюнгёй-Ала-Тоо?, Даўжыня ...
Кюнгёй-Ала-Тоо? | |
---|---|
Даўжыня | 280 км |
Найвышэйшая вяршыня | Чок-Тал |
Вышыня | 4771 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць