Комжа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́мжа — аблачэнне рымска-каталіцкіх клірыкаў. Гэта аблачэнне можа быць толькі белага колеру, апранаецца ў час служэння пры алтары або пры выкананні іншых літургічных абавязкаў. Без патрэбы яе апранаць не дазваляецца. Комжа мае шматвекавую традыцыю. З часоў Старазапаветнага Іерусалімскага Храма гэта адзенне пакалення Левітаў, выбраных Богам праз Майсея на служэнне Богу. У час набажэнства Левіты апраналі даволі доўгую туніку, і толькі ў гэтым адзенні яны маглі служыць у час ахвярапрынашэнняў. Цяпер комжу апранаюць у час набажэнства міністранты, якія паслугоўваюць падчас усіх літургічных дзеянняў, ксяндзы, дыяканы, біскупы, кардыналы, Папа Рымскі.