Клімат Марса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Клімат Марса. У цяперашні час Марс прадстаўляецца найбольш цікавай для вывучэння планетай Сонечнай сістэмы. Клімат на Марсе, хоць і маласпрыяльны для жыцця, усё ж найбольш блізкі да зямнога. Мяркуецца, у мінулым клімат Марса мог быць больш цёплым і вільготным, а на паверхні прысутнічала вадкая вада і нават ішлі дажджы. Менавіта Марс з'яўляецца найбольш імаверным кандыдатам для арганізацыі першай пілатуемай экспедыцыі на іншую планету.