Капланкырскі запаведнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Капланкырскі запаведнік[1] (туркм.: Gaplaňgyr goraghanasy) размешчаны на паўднёвым краі плато Усцюрт у Дашагузскім велаяце на поўначы Туркменістана. Ён займае плошчу 2822 км², а разам з двума заказнікамі, якія ўваходзяць у яго ахоўную зону 8210 км².
Капланкырскі запаведнік | |
---|---|
tk/Gaplaňgyr goraghanasy | |
Катэгорыя МСАП — Ia (Строгі прыродны рэзерват) |
|
Размяшчэнне | Туркменістан |
Плошча | 2822 км² |
Дата заснавання | 1979 |
Запаведнік быў створаны ў 1979 годзе для аховы і аднаўлення мясцовай флоры і фаўны, ён размешчаны на плато Капланкыр на мяжы з Казахстанам і Узбекістанам на паўночным захадзе Дашагузскага велаята. Запаведнік утвораны, перш за ўсё, для аховы і аднаўлення колькасці усцюртского урыяла, джэйрана і таксама іншых прадстаўнікоў фаўны Паўночнага Туркменістана. У 1980-х гадах праводзілася вывучэнне экасістэм Заўнгузскіх Каракумаў, Сарыкамышскай катлавіны і паўднёва-ўсходняга Усцюрта з мэтай распрацоўкі навуковых асноў захавання і аднаўлення экасістэм рэгіёна. Яно ажыццяўлялася навуковым аддзелам запаведніка ў рамках дзяржбюджэтных планавых тэм. Як і ў іншых запаведніках, тут вядзецца «Летапіс прыроды», а сумесна з супрацоўнікамі Нацыянальнага інстытута пустыняў, расліннага і жывёльнага свету праводзяцца палявыя выезды па вывучэнні сучаснага стану біяразнастайнасці гэтага цікавага раёна на поўначы Туркменістана.