Капелан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Капелан (лац.: capellanus) — у Каталіцкай Царкве і Праваслаўнай Царкве, у пратэстанцкіх дэнамінацыях і шэрагу іншых канфесій розных дзяржаў свету:
- святар ваенны ў арміі (пасаду прыраўнялі да намесніка камандзіра палка або батальёна, якому прадастаўляецца асабісты ўзброены ад’ютант). Адказны за выхаванне радавых салдат, матросаў, афіцэраў і іх сем’яў. У яго функцыі ўваходзіць богаслужэнне сярод ваеннаслужачых, кантроль за іх маральным станам, адпяванне памерлых (загінуўшых) і г.д. Кандыдаты ад святароў адбіраюцца сярод магістраў навук і па рэкамендацыі біскупа. Праходзяць сертыфікаваную падрыхтоўку;
- святар у паліцыі (пенітэнцыярная ўстанова), пажарнай ахове, бальніцы (шпіталі) і ў іншых грамадскіх установах;
- святар пры капліцы (капэле) або хатняй царкве, а таксама памочнік парафіяльнага святара.
Пасада капелана ў арміі і флоце Расійскай імперыі была да 1917 г. Замест яе ў арміі СССР была ўведзена пасада «зампаліт» (намеснік па палітычнай частцы) з абавязковым членствам у КПСС (і атэізмам у светапоглядзе). Капеланы былі ў арміях «уласаўцаў» (РВА, 1942—1945), «Украінскіх сечавых стральцоў» (1914—1918), ва «Украінскай Галіцкай арміі» (УГА, 1918—1921), у «Сечавых Стральцоў» УНР (1917—1921), ва УПА (1943—1954) і інш.
У войску Вермахта часоў Другой сусветнай вайны ў кожнай дывізіі былі два капеланы: каталіцкі і лютэранскі. У сучаснай арміі ЗША прытрымліваюцца таго ж прынцыпу шматканфесійнага капеланства. Да таго ж, капеланы ЗША маюць тры разрады, і калі старэйшы капелан вызнае каталіцтва або пратэстантызм, а малодшы будзе належаць да іншай канфесіі — то, адпаведна рэгламентаванай дысцыпліне, ён падпарадкоўваецца. У краінах (напрыклад, Італія і Польшча), дзе больш за 90 % вызнае каталіцтва, пры падборы на службу капеланаў імкнуцца браць толькі каталіцкіх святароў.
Пасада капелана прадугледжана ў абмежаваным кантынгенце войскаў Арганізацыя Аб’яднаных Нацый ад усіх дзяржаў-удзельніц. У Расійскай Федэрацыі і Украіне (і ў краінах былога «Варшаўскага Дагавора») адраджаюць інстытут капеланаў. Сучасны вопыт Украіны ў гэтым у Косава, Іраку і іншых «гарачых точках» свету.