Камета
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каме́та (ад па-старажытнагрэчаску: κομήτης) — нябеснае цела, якое ўдалечыні ад Сонца мае выгляд абкружанай туманнай абалонкай яркай светлай плямы з вузкай паласой святла ў форме хваста.
За гісторыю чалавецтва ўжо назіралася каля 3500 камет. Зарэгістраваны ў каталогах каля 1000 такіх аб’ектаў і вызначаны элементы іх арбіт. Амаль усе каметы рухаюцца па выцягнутых арбітах з вялікім эксцэнтрысітэтам, блізкім да адзінкі. Каметы падзяляюцца на кароткаперыядычныя (з перыядам абарачэння меншым за 200 гадоў) і доўгаперыядычныя.