C/1995 O1 (Хейла — Бопа)
Камета / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каме́та Хе́йла — Бо́па (C/1995 O1) — доўгаперыядычная камета, якая стала, магчыма, самай «назіранай» каметай XX стагоддзя, і адной з самых яркіх за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў. Яна была бачная няўзброеным вокам рэкордны тэрмін — 18 месяцаў, і гэта ў два разы больш за папярэдні рэкорд, устаноўлены Вялікай каметай 1811[2].
Камета Хейла — Бопа ў 1997 годзе | |
Адкрыццё | |
---|---|
Першаадкрывальнік: | Алан Хейл, Томас Боп |
Дата адкрыцця: | 23 ліпеня 1995 |
Альтэрнатыўныя абазначэнні: | Вялікая камета 1997 года |
Характарыстыкі арбіты | |
Эпоха: | 2450465,5[1] (13 сакавіка 1997) |
Афелій: | 369 а. а. |
Перыгелій: | 0,914140 а. а. |
Вялікая паўвось: | 185 а. а. |
Эксцэнтрысітэт арбіты: | 0,995064 |
Перыяд абароту: | 2534 a |
Нахіленне арбіты: | 89,4301° |
Апошні перыгелій: | 1 красавіка 1997 |
Наступны перыгелій: | ~ 4390 |
Фізічныя характарыстыкі |
Камета была адкрыта 23 ліпеня 1995 г. на вельмі вялікай адлегласці ад Сонца (каля 7,2 а. а.). Гэта дазваляла меркаваць, што яна будзе даволі яркай і пры падлёце да Зямлі. І хоць яркасць камет вельмі цяжка прадказаць з якой-небудзь ступенню дакладнасці, гэтая камета апраўдала і перасягнула чаканні, калі прайшла перыгелій 1 красавіка 1997 г. Часам яе называюць «Вялікай каметай 1997»[3].
З’яўленне каметы Хейла — Бопа таксама выклікала замяшанне сярод людзей, якога не назіралася доўгі час[4]. Шырокую агалоску атрымалі чуткі, што за каметай ляціць карабель прышэльцаў[5]. Гэтыя ж чуткі сталі штуршком да масавага самагубства сярод паслядоўнікаў новага рэлігійнага руху «Брама раю»[5].