Зборная Фінляндыі па хакеі з шайбай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зборная Фінляндыі па хакеі (фінск.: Suomen jääkiekkomaajoukkue, неафіцыйна фінск.: Leijonat «ільвы») — прадстаўляе Фінляндыю на міжнародных турнірах па хакеі з шайбай. Зборнай кіруе Асацыяцыя хакея з шайбай Фінляндыі. Зборная ўпершыню была сабрана ў 1928 годзе, у ІІХФ Фінляндыю першапачаткова прадстаўляў канькабежны саюз, хакейная арганізацыя краіны створана годам пазней.
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Хуткія факты
Мянушкі | Leijonat (фінск.: Львы) | ||
Федэрацыя | Фінскі хакейны саюз | ||
Трэнер | Эрка Вестэрлунд | ||
Капітан | Міка Койву | ||
Больш усіх гульняў | Райма Хельмінен (330) | ||
Бамбардзір | Райма Хельмінен (206) | ||
Першая гульня Швецыя 8 — 1 Фінляндыя (Хельсінкі, Фінляндыя; 29 студзеня, 1928) | |||
Самая буйная перамога Фінляндыя 19 — 2 Аўстрыя (Скво-Вэлі, ЗША; 25 лютага, 1960) | |||
Самае буйное паражэнне Канада 24 — 0 Фінляндыя (Осла, Нарвегія; 3 сакавіка, 1958) | |||
|
Закрыць
Зборная Фінляндыі — трохразовы чэмпіён свету (1995, 2011, 2019). Цяпер яна займае другі радок у рэйтынгу ІІХФ. У Фінляндыі зарэгістравана 52 597 гульцоў у хакей, што складае прыблізна 1 % ад насельніцтва краіны.