Дэльта Нёмана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэльта Нёмана (літ.: Nemuno delta, ням.: Memel Niederung) — дэльта ракі Нёман каля месца яе ўпадзення ў Балтыйскае мора. Фармуецца сеткай рэчышчаў і рачных каналаў, ствараючы польдары і водна-балотныя ўгоддзі. Прыродныя багацці гэтага рэгіёна ствараюць добрыя ўмовы для развіцця экатурызму.
Асноўным адгалінаваннем Нёмана з’яўляецца Атмата. Астатнія: Пакальне, Упайце, Скірвіце, Варусне і іншыя[1]. Пасярэдзіне дэльты знаходзіцца самы буйны востраў у Літве — Русне. На востраве знаходзіцца самае вялікае паселішча ў дэльце ракі, з насельніцтвам у 2,5 тыс. жыхароў.