Друк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Друк (ням.: Druck) — працэс атрымання адбіткаў пісьмовых знакаў і выяў праз цісненне, звычайна чарнілам на паперы. Часта выконваецца ў выглядзе буйнога прамысловага працэсу і з’яўляецца неад’емнай часткай выдавецкай дзейнасці.
Друк быў вядомы ўжо ў Старажытным Егіпце і дзяржавах Міжрэчча, дзе за тысячы гадоў да нашай эры рабілі пячаткі з іераграфічнымі знакамі. Першай вядомай формай друку быў ксілаграфічны друк, прыдуманы ў Кітаі — уцалелі вырабы, зробленыя да 220 года н.э.[1] Пазней прыдумалі рухомыя літары (Бі Шэн)[2]. Друкарскі варштат Ёгана Гутэнберга з’явіўся ў 15 ст.[3] ён болей для моў з невялікімі алфавітамі[4].