Дождж
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дождж — атмасферны ападак, які падае з аблокаў і дасягае зямлі ў выглядзе кропель вады, у сярэднім ад 0,5 мм. Калі дыяметр кропель меншы за 0,5 мм, дождж называюць імжой.
Вялікія кроплі вады (большыя за 8 мм), падаючы, распадаюцца. Кроплі дажджу могуць мець паходжанне з высокіх аблокаў, якія складаюцца з крышталікаў лёду, яны пераўтвараюцца ў кроплі вады ў цяплейшых слаях атмасферы блізка ад зямлі (кроплі могуць быць вялікімі і малымі, у залежнасці ад вільготнасці паветра).
Калі інтэнсіўнасць дажджу не перавышае 25 мм за гадзіну, дождж называюць невялікім дажджом, ад 25 да 75 мм — звычайны дождж, больш за 75 мм — лівень. Дождж з’яўляецца асноўнай крыніцай прэснай вады для большасці рэгіёнаў свету, забяспечваючы спрыяльныя ўмовы для разнастайных экасістэм, а таксама воду для гідраэлектрастанцый і арашэння сельскагаспадарчых культур. Колькасць ападкаў вымяраецца з дапамогай датчыкаў дажджу, а сумарная колькасць ападкаў можа быць ацэненая пры дапамозе пагодных радараў.
Гарадскі цеплавы эфект прыводзіць да павелічэння колькасці і інтэнсіўнасці ападкаў. Глабальнае пацяпленне таксама выклікае змены ў рэжыме ападкаў у глабальным маштабе, гэтак клімат станвіцца боль вільготным ува ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі і больш сухім у тропіках. Антарктыда з’яўляецца самым сухім кантынентам. Ападкі з’яўляецца адным з асноўных кампанентаў воднага цыклу, і яны нясуць адказнасць за дэпаніраванне найбольш прэснай вады на планеце. Дождж назіраецца і на іншых планетах, і можа складацца з метану, неону і сернай кіслаты, а не толькі з вады.