Джэймс Кук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймс Кук (англ.: James Cook, 27 кастрычніка 1728 — 14 лютага 1779) — брытанскі першаадкрывальнік і навігатар. Ён здзейсніў тры вандраванні ў Ціхім акіяне і стаў першым еўрапейцам, які даследаваў большую частку яго ўзбярэжжа. Кук адкрыў Гаваі і шматлікія іншыя астравы, акрамя таго, ён першым абыйшоў вакол Новай Зеландыі. Кук таксама быў і картографам. У пошуках паўночнага марскога праходу з Ціхага акіяна ў Атлантычны ён даследаваў частку ўзбярэжжа Аляскі. Ягоным імем названы заліў Кука на Алясцы, у горадзе Анкорыдж усталяваны помнік Куку. Дзякуючы асаблівай увазе, якой Кук надаваў картаграфіі, многія з складзеных ім мапаў па сваёй дакладнасці і акуратнасці не былі перасягнуты на працягу многіх дзесяцігоддзяў і служылі мараплаўцам аж да другой паловы XIX стагоддзя.
Джэймс Кук | |
---|---|
англ.: James Cook | |
Партрэт Дж. Кука, 25 мая 1776 года. Мастак Натаніэл Дэнс | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, картограф, ваенна-марскі афіцэр, мараплавец, батанік |
Дата нараджэння | 27 кастрычніка |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лютага |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Маці | Grace Pace[d] |
Жонка | Elizabeth Cook[d] |
Дзеці | James Cook[d], Nathaniel Cook[d], Elizabeth Cook[d], Joseph Cook[d], George Cook[d] і Hugh Cook[d] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Кук быў шырока вядомы сваім памяркоўным і сяброўскім стаўленнем да карэнных жыхароў наведвальных ім тэрыторый. Ён здзейсніў своеасаблівую рэвалюцыю ў мараплаўстве, навучыўшыся паспяхова змагацца з такой небяспечнай і шырока распаўсюджанай у той час хваробай, як цынга. Смяротнасць ад яе ў час яго плаванняў практычна была зведзена да нуля. У яго плаваннях прымала ўдзел цэлая плеяда знакамітых мараплаўцаў і даследчыкаў, як то Джозеф Бэнкс, Вільям Блай, Джордж Ванкувер, Джордж Дыксан, Іаган Рэйнгальд і Георг Форстэр.
Кук быў забіты на Гаваях падчас свайго трэцяга падарожжа ў Ціхі акіян у 1779 годзе. Ён пакінуў пасля сябе спадчыну навуковых і геаграфічных ведаў, якія паўплывалі на яго пераемнікаў, аб чым сведчаць шматлікія помнікі, якія былі прысвечаны яму. Тым не менш, яго ролю ў адкрыцці раёнаў Ціхага акіяна, каланізацыі і наступнага ўздзеяння на карэнныя народы былі прадметам палітычнай і навуковай дыскусіі.