Цынга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цынга́ (сінонім скарбу́т, скорбут лац.: scorbutus) — хвароба, якая выклікаецца вострым недахопам вітаміну C (аскарбінавая кіслата). Сімптомы — млявасць, хуткі надыход стомы, паслабленне цягліцавага тонусу, рэўматоідны боль у крыжы і канечнасцях (асабліва ніжніх), расхістванне і выпадзенне зубоў; далікатнасць крывяносных сасудаў прыводзіць да кроватачывасці дзясен, кровазліцця ў выглядзе цёмна-чырвоных плям на скуры. Лячэнне і прафілактыка — нармальная забяспечанасць арганізма вітамінам C.
Хуткія факты Цынга, МКХ-10 ...
Цынга | |
---|---|
МКХ-10 | E54 |
МКБ-10-КМ | E54 |
МКХ-9 | 267 |
OMIM | 240400 |
DiseasesDB | 13930 |
MedlinePlus | 000355 |
MeSH | D012614 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць