Глабальнае пацяпленне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Глаба́льнае пацяпле́нне — працэс паступовага павелічэння сярэднегадовай тэмпературы атмасферы Зямлі і Сусветнага акіяна.
Глабальнае пацяпленне | |
---|---|
Вывучаецца ў | кліматалогія |
Апісана на сайце | ipcc.ch (англ.) (фр.) (кіт.) (ісп.) (руск.) (ар.) |
Спрыяльным фактарам з’яўляецца | coal-fired power station[d] |
Handled, mitigated, or managed by | adaptation to global warming[d][1] |
Код WordLift | data.thenextweb.com/tnw/… |
Процілегла | глабальнае пахаладанне |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Навуковае меркаванне, выказанае Міждзяржаўнай групай экспертаў па змене клімату (МГЭЗК) ААН, і непасрэдна падтрыманае нацыянальнымі акадэміямі навук краін «Вялікай васьмёркі», складаецца ў тым, што сярэдняя тэмпература на Зямлі ўзнялася на 1 °C у параўнанні з часам пачатку прамысловай рэвалюцыі (у 1850-х), і што «большай часткай пацяпленне, якое назіраецца ў апошнія 50 гадоў, выклікана дзейнасцю чалавека», у першую чаргу выкідам у атмасферу газаў, што выклікаюць парніковы эфект, такіх як вуглякіслы газ (CO2) і метан (CH4).
Вынікі, атрыманыя на кліматычных мадэлях, на якія спасылаецца МГЭЗК, кажуць, што ў XXI стагоддзі сярэдняя тэмпература паверхні Зямлі можа падвысіцца на велічыню ад 1 да 4 °C. Як чакаецца, пацяпленне і ўздым узроўню Сусветнага акіяна будуць працягвацца на працягу тысячагоддзяў, нават у выпадку стабілізацыі ўзроўню парніковых газаў у атмасферы. Гэты эфект тлумачыцца вялікай цеплаёмістасцю акіянаў.
Апроч падвышэння ўзроўню Сусветнага акіяна, падвышэнне глабальнай тэмпературы таксама выкліча змены ў колькасці і размеркаванні атмасферных ападкаў. У выніку могуць пачасціцца прыродныя катаклізмы, такія як паводкі, засухі, ураганы і іншыя, зменшыцца ўраджай сельскагаспадарчых культур і знікнуць шматлікія біялагічныя тыпы. Пацяпленне павінна, па ўсёй верагоднасці, павялічваць чашчыню і маштаб такіх з’яў.