Кліматалогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кліматалогія — навука, якая вывучае пытанні кліматаўтварэння, займаецца апісаннем і класіфікацыяй кліматаў зямнога шара, антрапагеннага ўплыву на клімат. Раней, як падраздзел метэаралогіі, адносілася да геаграфічных навук, бо вывучэнне клімату зводзілася да разгляду яго з геаграфічнай пункту гледжання. Цяпер кліматалогія мультыдысцыплінарная навука — самастойны профіль навук пра атмасферу Зямлі.