Гербы студэнцкіх карпарацый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гербы студэнцкіх карпарацый, студэнцкія гербы (ням.: Studentenwappen) — гербы студэнцкіх карпарацый (ням.) (бел. — аб’яднанняў студэнтаў, якія ўзніклі на стыку XVIII і XIX стагоддзяў у нямецкіх універсітэтах і за наступныя два стагоддзі шырока распаўсюдзіліся ў студэнцкіх асяродках краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы[2]. Студэнцкімі карпарацыямі гербы выкарыстоўваюцца з пачатку XIX стагоддзя. Ад радавых гербаў, а таксама гербаў краін і мясцін, якія адпавядаюць нормам еўрапейскай класічнай геральдыкі, студэнцкія гербы адрозніваюцца наяўнасцю рада канструкцыйных сваеасаблівасцей.