Студэнт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Студэ́нт (лац.: studens — стараннік) — навучэнец вышэйшай навучальнай установы. Пры вочным навучанні слухае лекцыі і ўдзельнічае ў семінарах. Затым здае залікі і экзамены, выконвае курсавыя працы і ўдзельнічае ў практыцы паводле спецыяльнасці. Пры сканчэнні навучання выконвае дыпломную працу. Пры завочным навучанні абавязваецца наведваць ВНУ толькі для здачы экзаменаў.
У 1287 г. у Балонскім універсітэце (Тасканская марка, Свяшчэнная Рымская імперыя; цяпер рэгіён Эмілія-Раманья, Італія) з'явіўся студэнцкі гімн «Давайце радавацца» (лац. Гаўдэамус). 17 лістапада 1941 г. на Міжнароднай сустрэчы студэнтаў у Лондане (Англія) пастанавілі адзначаць Міжнародны дзень студэнта ў гонар чэшскіх студэнтаў Карлавага ўніверсітэта (Прага, Пратэктарат Багеміі і Маравіі, Трэці Рэйх; цяпер Чэхія), забітых нямецкімі акупантамі двума гадамі раней.