Геліясфера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Геліясфера — вобласць калясонечнай прасторы, у якой плазма сонечнага ветру рухаецца ад Сонца з некаторай ненулявой хуткасцю. Звонку геліясфера ўмоўна абмежаваная ўдарнай хваляй, якая вызначаецца балансам ціскаў сонечнага ветру і ціскам магнітнага поля і міжзорнага асяроддзя з другога.[1]
Першыя 10 мільярдаў кіламетраў хуткасць сонечнага ветру складае каля мільёна кіламетраў у гадзіну.[2][3] Па меры таго, як ён сутыкаецца з міжзорным асяроддзем, адбываецца яго тармажэнне і змешванне з ёй. Мяжа, на якой адбываецца запаволенне сонечнага ветру, носіць назву мяжы ударнай хвалі; мяжа, уздоўж якой ўраўнаважваецца ціск сонечнага ветру і міжзорнага асяроддзя, носіць назву геліяпаўзы; мяжа, на якой адбываецца сутыкненне міжзоркавай асяроддзя з набягаючым сонечным ветрам — галоўная ўдарная хваля.
Паняцце «геліясфера» з’яўляецца прыватным прыкладам больш агульнай з’явы — астрасферы (і ў бліжэйшы час адзіным даступным для даследавання знутры). У дачыненні да адвольных зорак ў англамоўнай літаратуры таксама можа выкарыстоўвацца сінанімічны тэрмін «бурбалка зорнага ветра». Пры гэтым фізіка фарміравання і існавання бурбалак ў асноўным аналагічна фізіцы геліясферы.