Галубіныя (Columbidae) — адзінае сучаснае сямейства птушак з атраду голубападобных, якое складаецца з прыклада 300 відаў, разбітых на 41 род. Да сямейства адносяцца галубы і туркаўкі, шырока распаўсюджаныя ў Старым і Новым Свеце. Найбольшая біяразнастайнасць відаў назіраецца ў Паўднёвай, Паўднёва-Усходняй Азіі і ў Аўстарліі. Большасць відаў пражывае ў палесістай мясцовасці, часта ў вільготных трапічных лясах. Некаторыя віды, накшталт шызага голуба, цудоўна прыстасаваліся да жыцця ў гарадскіх умовах, і жывуць у многіх буйных гарадах свету.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць