Візантыйская архітэктура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Архітэктура Візантыі — мастацкая з'ява, якая сфармавалася ў межах рухомых граніц Візантыйскай імперыі. Яе часавыя рамкі таксама ўмоўныя, як і тэрыторыя распаўсюджання. Зараджэнне ўзыходзіць да эпохі імператара Канстанціна Вялікага, пачатак інтэнсіўнага развіцця, як правіла, звязваюць з кіраваннем імператара Юстыніяна I. Калі ў IV стагоддзі развіццё раннехрысціянскай архітэктуры было арыентавана на цэнтры хрысціянскіх Патрыярхатаў і імперскай сталіцы, то ўжо з V стагоддзя пачынаецца працэс узвышэння канстанцінопальскай школы дойлідства. З X стагоддзя архітэктура Візантыі ўяўляе сабой даволі аднародную з'яву як у будаўнічай тэхніцы, так і ў мастацкіх прынцыпах. Яе цэнтр — у Канстанцінопалі, дойлідства некаторых рэгіёнаў, напрыклад Закаўказзя, некалі арыентаванае на візантыйскія традыцыі, з гэтага перыяду развівалася самастойна. У славянскіх краінах таксама адбывалася дыферэнцыяцыя мастацкага развіцця: у X—XII стагоддзях складаліся асновы архітэктурных школ Балгарыі (балг.) (бел., Старажытнай Русі і Сербіі, на аснове візантыйскай архітэктуры фарміравалася дойлідства Румыніі (англ.) (бел.. У канцы свайго развіцця візантыйскаяй архітэктура была абмежавана тэрыторыяй Грэцыі, яе мастацкая спадчына атрымала новае развіццё ў поствізантыйскі перыяд, паўплывала на ўзнікненне неавізантыйскага варыянту гістарычнага стылю (руск.) (бел. XIX стагоддзя[1].