Вялікабрытанія на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялікабрытанія ўдзельнічае на конкурсе песні Еўрабачанне з 1957 года. Удзелы гэтай краіны можна назваць удалымі — Вялікабрытанія перамагала пяць разоў (у 1967, 1969, 1976, 1981 і 1997 гадах), пятнаццаць разоў займала другое месца і тры разы была трэцяй, пры гэтым яна амаль заўсёды была ў першай дзясятцы. Аднак, з пачаткам 2000-х гадоў сітуацыя змянілася: у 2003 гурт Jemini заняў апошняе месца, не набраўшы ніводнага бала; у 2008, 2010 і 2019 краіна таксама займала апошнія месцы. З 2004 года і па сённяшні час выступы Вялікабрытаніі нельга назваць удалымі. Як і многія іншыя заходнееўрапейскія краіны, Вялікабрытанія часта тлумачыць гэта «суседскім галасаваннем»; у 2003 вельмі нізкі рэзультат таксама тлумачыўся падтрымкай Іракскай вайны, што абвяргалася большасцю заходіх краін.
Вялікабрытанія | |
---|---|
Вяшчальнік | BBC |
Адбор | Нацыянальны
1957
1959–2010 2016–2019 Унутраны
2011–2015
|
Удзелы | |
Удзелы | 62 |
Першы выступ | 1957 |
Лепшы вынік | 1, 1967, 1969, 1976, 1981, 1997 |
Горшы вынік | Апошняе, 2003, 2008, 2010, 2019 |
Спасылкі | |
Старонка краіны (нявызн.). | |
Сайт тэлеканала (нявызн.). |
З 2000 года краіна ўваходзіць у «Вялікую чацвёрку» конкурса (з 2011 — «Вялікую пяцёрку»), што дае ёй права ўдзельнічаць у фінале конкурса, мінуючы паўфіналы.
Краіна 8 разоў праводзіла конкурс у сябе — пасля сваёй перамогі ў мінулым годзе (у 1968, 1977, 1982 і 1998 гадах; акрамя 1970 года) і замест іншых краін (у 1960, 1963, 1972, 1974 гадах).
За 62 гады ўдзелу Вялікабрытанія атрымала 4070 балаў.