Конкурс песні Еўрабачанне 1957
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне 1957 стаў другім па ліку. Ён прайшоў 3 сакавіка 1957 года ў Франкфурце на Майне (Германія). Гэты конкурс добра тлумачыць, чаму сёння існуе правіла працягласці песні (3 хвіліны). Песня All, прадстаўленая Вялікабрытаніяй, доўжылася ўсяго 1 хвіл. 52 сек., а наступная песня, якая была прадстаўлена Італіяй (Corde della mia chitarra), доўжылася 5 хвіл. 9 сек. Тры краіны ўдзельнічалі ў конкурсе ў першы раз, а агульная колькасць краін-удзельніц дасягнула 10. У конкурсе атрымалі права ўдзельнічаць не толькі салісты, але і дуэты. Упершыню галасы нацыянальных журы перадаваліся ў рэжыме тэлефоннай сувязі. Пераможца першага конкурсу швейцарка Ліз Ассіа зноў прыняла ў ім удзел, але заняла толькі восьмае месца.
Хуткія факты Дата, Фінал ...
Конкурс песні Еўрабачанне 1957 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 3 сакавіка 1957 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Студыя тэлекампаніі ARD, Франкфурт-на-Майне, ФРГ |
Вядучы(я) | Анаід Плікя |
Тэлеканал гаспадароў | ARD |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 10 |
Дэбют | Аўстрыя Вялікабрытанія Данія |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | У кожнай краіне было па 10 судзяў, кожны з якіх мог аддаць адзін голас песні, якая яму спадабалася. |
Нуль ачкоў | няма |
Пераможная песня | «Net als toen» (Нідэрланды) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄1956 1958► |
Закрыць