Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ (каля 1170- каля 1230) — нямецкі і аўстрыйскі паэт -мінезінгер. Паводле розных версій, нарадзіўся або ў Ціролі (Аўстрыя), або ў Швейцарыі, або ў Сярэдняй Германіі. Вёў жыццё вандроўнага паэта, жыў пры дварах Філіпа Швабскага, Германа Цюрынгскага, Фрыдрыха II. Пічаў лірычныя песні (у асноўным пра каханне) і шпрухі — пеcні-навучанні. Насуперак меланхалічнай традыцыі мінезангу, што панавала пры Венскім двары, апяваў радасці жыцця і кахання, сцвярджаў права чалавека на зямное шчасце. Узбагаціў мінезанг жывапіснымі дэталямі і новымі матывамі (галоўная гераіня верша «Каханая, хай Бог…» простая дзяўчына са шчырым сэрцам. Упершыню ўвёў у куртуазную паэзію народныя песенныя структуры («У гаі, пад ліпкай…» — славутая песня з вясёлым народным рэфрэнам «тандарадай» і інш.) Яго песні адметныя прастадушнасцю, шчырасцю інтанацыі і вытанчанасцю. На беларускую мову асобныя вершы пераклаў Уладзімір Папковіч.
Вальтэр фон дэр Фогельвейдэ | |
---|---|
Walter von der Vogelweide | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 1170[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1230[1][2][…] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Свяшчэнная Рымская Імперыя |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | кампазітар, паэт, мінезінгер, спявак, драматург, пісьменнік |
Кірунак | лірыка |
Жанр | мінезанг |
Мова твораў | сярэдневерхненямецкая |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |