Сярэдневерхненямецкая мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярэдневерхненямецкая мова (СВН, ням.: Mittelhochdeutsch) — абазначэнне перыяду ў гісторыі нямецкай мовы прыкладна з 1050 па 1350 г. (некаторыя даследчыкі называюць канцом перыяду 1500 год)
Сярэдневерхненямецкая мова | |
---|---|
Саманазва | Diutsch, Tiutsch |
Краіны | паўднёвая Германія (на поўдзень ад Лініі Бенрата), частка Аўстрыі і Швейцарыі |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацініца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | срн 620 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | gmh |
ISO 639-3 | gmh |
ISO 639-6 | mdgr |
IETF | gmh |
Glottolog | midd1343 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Сярэдневерхненямецкай мове папярэднічае старажытнаверхненямецкая мова (750—1050). За сярэдневерхненямецкай мовай ідзе ранненоваверхненямецкая мова (рнвн). Сярэдневерхненямецкая — гэта перш за ўсё літаратурная мова; гутарковая мова гэтага перыяду практычна не зафіксавана ў пісьмовых крыніцах. Да самых вядомых літаратурных помнікаў адносяцца «Песня пра Нібелунгаў», «Парцыфаль» Вольфрама фон Эшэнбаха, «Трыстан» Готфрыда фон Штрасбурга, вершы Вальтэра фон дэр Фогельвайдэ ў жанры мінезанга (рыцарскай любоўнай паэзіі).
Ад старажытнаверхненямецкай мовы сярэдневерхненямецкая адрозніваецца перш за ўсё рэдукцыяй ненаціскных галосных як у сярэдзіне, так і на канцы слова. У сувязі з рэдукцыяй назіраецца пазіцыйнае выпадзенне галосных ці цэлых складаў. Ад новаверхненямецкай сярэдневерхненямецкая мова адрозніваецца вакалізмам (агаласоўкай) каранёвага склада; у сярэдневерхненямецкай праяўляюцца кароткія галосныя ў адкрытым ударным складзе, а ў рнвн яны дзякуючы падаўжэнню галоснага рэдукуюцца.
Сярэдневерхненямецкая не з'яўляецца адзінай нарматыўнай мовай Германіі таго часу. Яна ахоплівае дыялекты рэгіёнаў — сярэдненямецкіх (цюрынгскі, гесэнскі, рэйнска-франкскі) і верхненямецкіх (алеманскі, баварскі). Сярэдневерхненямецкая не была адзінай надрэгіянальнай мовай. Не існавала таксама адзінай арфаграфіі. Для выдання тэкстаў галоўных сярэдневерхненямецкіх вершаў, слоўнікаў і падручнікаў граматыкі выкарыстоўвалася «стандартызаваная сярэдневерхненямецкая мова», узнікненне якой шмат у чым звязана з імем Карла Лахмана. «Стандартызаваная верхненямецкая мова» — ідэальная форма сярэдневерхненямецкай мовы, якая перадае толькі малую частку тагачаснай моўнай рэчаіснасці.