Вайна за незалежнасць Грэцыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вайна за незалежнасць Грэцыі, таксама вядомая як Грэчаская рэвалюцыя (грэч. Ελληνική Επανάσταση, асм.: يونان عصياني Грэчаскае паўстанне) — паспяховая вайна за незалежнасць, якую вялі грэчаскія рэвалюцыянеры супраць Асманскай імперыі з 1821 года да 1832 года. Пазней грэкаў падтрымалі Расійская імперыя, Вялікабрытанія, Францыя Бурбонаў і некалькі іншых еўрапейскіх дзяржаў, а асманам дапамагалі іх васалы — Егіпецкі, Алжырскі і Трыпалітанскі эялеты і Туніскі бейлік.
Вайна за незалежнасць Грэцыі | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 25 сакавіка 1921 — 12 верасня 1929 | ||
Месца | Балканы, Эгейскае мора | ||
Вынік |
Перамога саюзнікаў; Атрыманне Грэцыяй незалежнасці |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дагістарычная Грэцыя (да XXX ст. да н. э.) | |||
Эгейская культура (XXX—XII да н. э.) | |||
Заходнеанаталійская цывілізацыя | |||
Мінойская цывілізацыя | |||
Кікладская культура | |||
Эладская цывілізацыя | |||
Мікенская цывілізацыя | |||
Старажытная Грэцыя (XI — 146 да н. э.) | |||
Цёмныя стагоддзі (XI—IX) | |||
Архаічны перыяд (VIII—VI) | |||
Класічны перыяд (V—IV) | |||
Эліністычны перыяд (IV — 146) | |||
Грэцыя ў складзе Рымскай дзяржавы | |||
Рымская Грэцыя (146 да н. э. — 330 н. э.) | |||
Сярэднявечча і Новы час (330—1832) | |||
Візантыйская Грэцыя (330—1453) | |||
Франкакратыя (1204—1458) | |||
Асманская Грэцыя (1458—1832) | |||
Сучасная Грэцыя (пасля 1821) | |||
Вайна за незалежнасць (1821—1832) | |||
Каралеўства (1832—1924) | |||
Другая Рэспубліка (1924—1935) | |||
Рэжым 4 жніўня (1936—1941) | |||
Другая сусветная вайна (1941—1944) | |||
Грамадзянская вайна (1944—1949) | |||
Пасляваенны час (1950—1967) | |||
Рэжым палкоўнікаў (1967—1974) | |||
Трэцяя Рэспубліка (з 1974) | |||
Тэматычныя артыкулы | |||
Ваенная гісторыя | |||
Грэчаскія імёны | |||
Грэчаская мова | |||
Грэчаская літаратура
|
Яшчэ за некалькі дзесяцігоддзяў да падзення Канстанцінопаля ў 1453 годзе большая частка Грэцыі апынулася пад уладай Асманскай імперыі. Пасля гэтага грэкі рабілі некалькі беспаспяховых спробаў паўстанняў, каб атрымаць незалежнасць ад асманскага кантролю. У 1814 годзе была заснавана таемная арганізацыя «Філікі Этэрыя» з мэтай вызввалення Грэцыі. Таварыства планавала запусціць бунты на Пелапанесе, у Дунайскіх княствах, а таксама ў Канстанцінопалі і прылеглых да яго раёнах. Першае паўстанне ўспыхнула 6 сакавіка 1821 года ў Дунайскіх княствах, але хутка было задушана асманамі. Падзеі на поўначы заклікалі да дзеянняў грэкаў на Пелапанесе, і 17 сакавіка 1821 года маніёты абвясцілі вайну Асманскай імперыі. Гэтая дэкларацыя стала пачаткам вясны рэвалюцыйных дзеянняў з боку іншых кантраляваных земляў супраць імперыі.
Да канца месяца Пелапанес адкрыта паўстаў супраць туркаў і да кастрычніка 1821 года грэкі на чале з Тэадорасам Калакатронісам захапілі Трыполіцу. За Пелапанескім паўстаннем рушылі ўслед мецяжы на Крыце, у Македоніі і Цэнтральнай Грэцыі, якія былі задушаны войскамі імперыі ў хуткім часе. У гэты час новаўтвораны грэчаскі флот дамогся поспехаў у змаганні супраць асманскага флота ў Эгейскім моры з мэтай прадухілення асманскіх падмацаванняў з мора.
Неўзабаве сярод розных грэчаскіх фракцый з’явілася напружанасць, якая прывяла да дзвюх паслядоўных грамадзянскіх войнаў. У той жа час асманскі султан вёў перамовы з Мухамедам Алі Егіпецкім, які пагадзіўся адправіць свайго сына Ібрагіма Пашу ў Грэцыю з войскам для задушэння паўстання ў абмен на тэрытарыяльныя выгады. Ібрагім прыбыў на Пелапанес у лютым 1825 года і ўжо да канца года большая частка паўвострава знаходзілася пад кантролем егіпецкіх войскаў, а горад Месалангіён, які знаходзіўся пад асманскай аблогай з красавіка 1985 года, паў у красавіку 1826 года. Нягледзячы на тое, што войскі Ібрагіма былі разбіты на Мані, яму ўдалося падавіць большую частку паўстання на Пелапанесе і ў Афінах.
Пасля некалькіх гадоў перамоваў тры вялікія дзяржавы, Расійская імперыя, Вялікабрытанія і Францыя, вырашылі ўмяшацца ў канфлікт, паслаўшы ў Грэцыю саюзны флот. Каля горада Наварына (цяп. Пілас) ён перахапіў аб’яднаны асманска-егіпецкі флот, які збіраўся атакаваць грэчаскі востраў Ідра. Пасля тыднёвага супрацьстаяння бітва скончылася разбурэннем асманска-егіпецкага флота. Пры дапамозе французскага экспедыцыйнага атрада да 1828 года грэкі выбілі асманаў з Пелапанеса і цэнтральнай Грэцыі. У выніку шматгадовых перамоваў Грэцыю прызналі незалежнай дзяржавай Канстанцінопальскім пагадненнем 1932 года.
Пачатак паўстання 25 сакавіка цяпер святкуецца ў краіне як нацыянальнае свята — дзень незалежнасці Грэцыі.