Балканскі паўвостраў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Балканскі паўвостраў (ад тур. слова «гара») размешчаны на паўднёвым усходзе Еўропы. Плошча каля 505 тыс. км². Абмываецца Міжземным, Адрыятычным, Іанічным, Мармуровым, Эгейскім і Чорным марамі з паўднёвага захаду, поўдня і паўднёвага ўсходу. Найбольш зрэзаныя берагі Адрыятычнага і Эгейскага мораў; берагі Чорнага мора парэзаныя мала. Шмат астравоў каля ўзбярэжжаў, агульнай плошчай 21,5 тыс. км ²). Рэльеф пераважна гарысты (Старая-Планіна, Радопы, Дынарскае нагор’е, Пінд).
Балканскі паўвостраў | |
---|---|
42° пн. ш. 22° у. д.HGЯO | |
Акваторыі | Міжземнае мора, Чорнае мора, Эгейскае мора, Адрыятычнае мора, Іанічнае мора, Мармуровае мора |
Плошча | 505 тыс. км² |
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўночнай мяжой паўвострава лічыцца ўмоўная лінія, праведзеная па рэках Дунай, Сава і Купа, а ад вытока апошняй да заліва Кварнер.
Дзяржавы, якія звычайна ў XX—XXI стагоддзях прылічваюцца да Балканскага рэгіёна, гэта Албанія, Балгарыя, Грэцыя, Румынія, дзяржавы, якія ўваходзілі ў колішнюю Югаславію: Сербія, Чарнагорыя, Славенія, Харватыя, Боснія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Славенія, а таксама Турцыя (еўрапейская частка). Часам з разгляду выключаюць Турцыю і Румынію, або дадаюць Венгрыю[1].
Грэцыя, Румынія і Балгарыя з’яўляюцца членамі Еўрапейскага Саюза. Турцыя, Грэцыя, Балгарыя і Румынія ўваходзяць у НАТА.
Па тэрыторыі Балканскага паўвострава праходзяць важныя транспартныя магістралі, якія злучаюць Заходнюю Еўропу з Паўднёва-Заходняй Азіяй (Малая Азія і Блізкі Усход).
З’яўляецца радзімай шматлікіх старажытных культур і цывілізацый.