Бі́тва пры Вімі́ (9 красавіка 1917 — 12 красавіка 1917) — бітва паміж канадскімі і германскімі войскамі ў раёне хрыбта Вімі падчас Першай сусветнай вайны. Канадскім войскам удалося захапіць раён Вімі.
Хуткія факты Бітва пры Вімі, Дата ...
Закрыць
Увесну 1917 года, на Заходнім фронце пачалося агульнае наступленне войскаў Антанты. У красавіку падчас наступлення Нівеля, адбылася бітва пры Арасе. 9 красавіка ў наступ перайшлі брытанскія войскі, ім удалося захапіць першую абарончую лінію і уклініцца ў германскую абарону на 20-ці кіламетровым участку. Але развіць далейшы поспех яны не змаглі. Парушылася ўзаемадзеянне пяхоты з артылерыяй.
Аднак канадскім дывізіям спрыяў поспех. Умела узаемадзейнічаючы з артылерыяй канадцы да 12 красавіка поўнасцю захапілі раён Вімі. Пад Вімі брытанцы таксама выкарыстоўвалі танкі, аднак тыя завязлі ў вязкім грунце каля хрыбтоў Вімі. Але варта адзначыць частковы поспех трох англійскіх танкаў, якія без артылерыйскай падтрымкі 11 красавіка захапілі вёску Маншы.
У 1936 годзе ў раёне Вімі быў адкрыты мемарыял у памяць аб загінуўшых канадскіх салдатах падчас бітвы пад Вімі Рыжэм.