Бісексуальнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бісексуальнасць — у шырокім сэнсе слова феномен чалавечай сексуальнасці, які ўключае або можа ўключаць у сябе бісексуальную арыентацыю, бісексуальную ідэнтычнасць і/або бісексуальныя паводзіны.
У вузейшым сэнсе слова бісексуальнасць — гэта бісексуальная арыентацыя, то бок адна з шматлікіх магчымых сексуальных арыентацый, вызначаная як эмацыйная, рамантычная (платанічная), эратычная (пачуццёвая) і/або палавая цяга да асоб як свайго, так і процілеглага полу, не абавязкова ў роўнай ступені і не абавязкова адначасова.
Двума іншымі сексуальнымі арыентацыямі з'яўляюцца гомасексуальнасць і гетэрасексуальнасць.
Амерыканскі сацыёлаг Кінсі у сваіх даследаваннях чалавечай сексуальнасці прапанаваў шкалу сексуальнасці (так званая шкала Кінсі), у якой адной з падшкал выступае гома/бі/гетэрасексуальнасць, нараўне з такімі падшкаламі, як гома/бі/гетэрасацыяльнасць, гома/бі/гетэраэстэтычнасць, гомо/бі/гетэраэратычнасць і інш.
З-за шматзначнасці паняцця «бісексуальнасць» у навуковай літаратуры апошнім часам прынята карыстацца ўдакладняючымі або вузейшымі паняццямі, напрыклад, казаць пра бісексуальную арыентацыю або бісексуальныя паводзіны, пра бісексуальнасць агулам (як пра з'яву) або пра бісексуальнасць як пункт на падшкале «сексуальнасць» шкалы Кінсі, за выключэннем сітуацый, калі сэнс паняцця «бісексуальнасць» ясны з кантэксту.