Берлінгтан (Вермонт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Берлінгтан (англ.: Burlington) — найбуйнейшы горад амерыканскага штата Вермонт, цэнтр акругі Чытэндэн. Заснаваны ў 1785 годзе. Размешчаны на схіле пагорка паміж берагам возера Шамплейн і гарамі Адырандак, за 72 км на поўдзень ад амерыкана-канадскай мяжы (Вермонт-Квебек) і за 151 км на поўдзень ад Манрэаля. На ўсход ад Берлінгтана раскінуліся Зялёныя горы. Насельніцтва — 42282 жыхара (2013).
Горад
Берлінгтан
Burlington
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Берлінгтан атрымаў назву ад сямейства Берлінгаў, якое першымі асвоіла навакольныя землі. Годам заснавання паселішча лічыцца 1763, аднак яго актыўнае засяленне пачалося толькід праз дзесяць гадоў, калі тут пачалі працаваць суднаверф і лесапільня. На выпадак нападу брытанцаў у горадзе існаваў гарнізон.
Берлінгтан — найбуйнейшы культурны цэнтр штата Вермонт. У 1791 г. тут заснаваны Вермонцкі ўніверсітэт, ў 1878 — каледж Шамплейн. Стары будынак універсітэта («Old Mill») заклаў генерал Лафает. За 11 км на поўдзень ад горада на тэрыторыі 18 га знаходзіцца Шэлбёрнскі музей.