Беларуская міфалогія
падраздзел славянскай міфалогіі, склаўшыся на тэрыторыі Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларуская міфалогія — сістэма міфаў і ўяўленняў пра навакольны свет. З’яўляецца адной са славянскіх міфалогій і — шырэй — адной з індаеўрапейскіх. Уключае:
- язычніцкую міфалогію балтаў (якія жылі на тэрыторыі Беларусі ў Старажытнасці і ў Сярэднявеччы);
- язычніцкую міфалогію славян;
- павер’і беларускіх сялян, якія можна сустрэць у вёсках нават сёння. Гэта: 1) вера ў духаў (хатнік, багнік, лясун, пушчавік, мара і інш), 2) «Народная Біблія» — напалову язычніцкія, напалову хрысціянскія легенды пра Бога, Чорта, Дзеву Марыю, Хрыста; язычніцкія сюжэты спалучаюцца ў іх з хрысціянскімі імёнамі; 3) паданні аб тым, адкуль з’явіліся пэўныя рэкі, азёры, назвы гарадоў, вёсак.
З вывучэннем беларускай міфалогі звязаны шэраг праблем.
- Калі міфалогіі грэкаў і скандынаваў дакладна вывучаны, то аб беларускай амаль нічога не вядома: дайшло вельмі мала пісьмовых звестак.
- Шмат фальсіфікацый. У мінулым многія даследчыкі (Павел Шпілеўскі, Адам Кіркор, Міхаіл Кацар) стварылі шмат сумнеўных звестак пра багоў, якіх у рэальнай беларускай міфалогіі ніколі не было.
У апошні час беларуская міфалогія прыцягвае да сябе ўсё больш увагі — роўна як беларуская культура, беларуская гісторыя. З’яляюцца літаратурныя творы, натхнёныя народнымі павер’ямі («Жаўнер і вужалка» Алега Грушэцкага, «Я, Сямён і барабашка» і інш).