Аўраам Лінкальн
амерыканскі дзяржаўны дзеяч / From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лінкальн.
Аўраам Лінкальн[10] (англ.: Abraham Lincoln [ˈeɪbrəhæm ˈlɪŋkən]; 12 лютага 1809 — 15 красавіка 1865) — амерыканскі дзяржаўны дзеяч, 16-ы Прэзідэнт ЗША (1861—1865) і першы ад Рэспубліканскай партыі. Пракламацыя Лінкальна пра вызваленне рабоў на тэрыторыі Канфедэрацыі ад 22 верасня 1862 года стала асновай для 13-й папраўкі да амерыканскай канстытуцыі, прынятай у 1865 годзе, якая скасавала рабства ў ЗША. Забіты падасланым змоўшчыкамі забойцам.
Хуткія факты Аўраам Лінкальн, член Палаты прадстаўнікоў ЗША ...
Закрыць
Амерыканскі нацыянальны герой, адзін з найбольш шанаваных прэзідэнтаў ЗША[11][12]. У яго гонар названы горад Лінкальн у штаце Небраска, партрэт выяўлены на банкноце наміналам у 5 амерыканскіх долараў.