Антоні Тызенгаўз (1733, Наваельня, Слонімскі павет, Новагародскае ваяводства — 31 сакавіка 1785, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, падскарбі надворны літоўскі (з 1765), гарадзенскі староста пры Станіславе Панятоўскім. Вядомы мецэнат.
Хуткія факты Антоні Тызенгаўз, Пісар вялікі літоўскі ...
Закрыць
Валодаў Камёнскім ключом (Гарадзенскі павет), мястэчкамі Ятвеск, Іўе, Наваельня і Жалудок, меў палац у Вільні, шэраг будынкаў у Гродна. Трымаў Гарадзенскае староства, адміністратар каралеўскіх эканоміяў у Вялікім Княстве Літоўскім.
Намаганнямі Антонія Тызенгаўза Гродна зрабілася месцам працы розных дзяржаўных устаноў: Скарбовай камісіі, Вярхоўнага Трыбунала, задворнага асэсарскага суда. Заснаваў у горадзе і яго ваколіцах шэраг мануфактур: суконную, палатняную, зброевую, панчошную, карэтную і г. д. Ім жа быў адчынены першы ў горадзе тэатр.