У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Альфонса I.
Альфонса I Ваяўнік (ісп.: Alfonso el Batallador, 1073 — 7 верасня 1134) — кароль Арагона, які атрымаў сваю мянушку за перамогі ў 29 бітвах.
Хуткія факты Папярэднік, Пераемнік ...
Закрыць
Быў сынам Санча I і атрымаў у спадчыну ад брата Педра I трон. Быў адным з самых выдатных дзеячаў так званага арагонскага кірунку Рэканкісты, умелым военачальнікам і храбрым воінам, кіраўніком каралеўства Арагон і Памплоны, а таксама некаторы час усёй Кастыліі (у 1109—1114 гадах). Альфонса працягнуў наступальную палітыку бацькі і брата, захапіўшы значную колькасць мусульманскіх гарадоў і крапасцей. Галоўным дасягненнем Альфонса Ваяўніка стала аблога Сарагосы (з 22 мая 1118 г.), якая доўжылася звыш паўгода і завяршылася падзеннем найбуйнейшага мусульманскага цэнтра ў сярэднім цячэнні Эбра. 18 снежня 1118 года Сарагоса перайшла да хрысціян.
Нягледзячы на яго поспехі, феадальная раздробненасць хрысціянскіх каралеўстваў поўначы ўскладняла яго задачы. Бітва пры Фразе 1134 года завяршылася разгромным паражэннем Альфонса, які быў паранены і неўзабаве сканаў. Амаль палову заваяваных тэрыторый прыйшлося вярнуць мусульманам, Альфонса VII Кастыльскі заняў частку арагонскіх земляў, а Гарсія IV Аднаўляльнік стварыў незалежнае каралеўства Навара.