Хіменесы
каралеўская дынастыя ў Навары, Арагоне і Кастыліі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дынастыя Хіме́нес (ісп.: Jiménez, катал.: Ximenes) — баскская паводле паходжання дынастыя, якая кіравала ў каралеўствах Навара, Арагон і Кастылія ў IX—XIII стст. Яна першай змагла часова аб'яднаць хрысціянскую Іспанію і высунула яе на шырокую еўрапейскую палітычную сцэну. Створаная Хіменесамі палітычная структура захоўвалася да канца Сярэднявечча.