Алеуты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алеу́ты (саманазва: Unangan, Unangas, Унаӈан «берагавыя людзі») — народ, карэннае насельніцтва Алеуцкіх астравоў, паўднёва-заходняй часткі паўвострава Аляска і прылеглых да яго астравоў. У XVIII—XX стагоддзях з-за прымусовага або добраахвотнага перасялення алеуты фактычна страцілі некаторыя традыцыйныя тэрыторыі на Алеуцкіх астравах, аднак узніклі іх паселішчы на ўсходніх астравах Чукоцкага мора, Камандорскіх астравах і ў розных месцах Аляскі.
Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Алеуты (Unangan, Unangas, Унаӈан) | |
Агульная колькасць | каля 7500 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ЗША — 6752 (2015 г.)[1] |
Мова | алеуцкая мова |
Рэлігія | анімізм, шаманізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | эскімосы |
Закрыць
У нашы дні ў ЗША і Расіі жыве каля 7 500 алеутаў. У 2009 годзе на Беларусі жыло 3[3] чалавекі, якія атаяснялі сябе з алеутамі.