Алан Бейкер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алан Бейкер (англ.: Alan Baker; 19 жніўня 1939, Лондан — 4 лютага 2018, Кембрыдж) — англійскі матэматык. Вядомы сваёй працай па эфектыўных метадах у тэорыі лікаў.
Алан Бейкер | |
---|---|
англ.: Alan Baker | |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1939(1939-08-19)[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лютага 2018(2018-02-04)[3][2] (78 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэорыя лікаў і матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][4] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Гаральд Дэвенпарт[d][6] |
Вядомыя вучні | Дэвід Масер[d] |
Член у | |
Узнагароды |
Філдсаўская прэмія (1970) член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] прэмія Адамса[d] (1972) правадзейны член Амерыканскага матэматычнага таварыства[d] (2013) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Лондане. Ступень бакалаўра атрымаў ва ўніверсітэцкім каледжы Лондана, ступень магістра і Ph.D. — у Трыніці-каледжы (Кембрыдж). У 1970 годзе, ва ўзросце 31 года, быў узнагароджаны медалём Філдса за яго працу па дыяфантавых ураўненнях. У 1972 годзе быў узнагароджаны прэміяй Адамса, у 1973 годзе абраны членам Лонданскага каралеўскага таварыства.
Большую частку часу Бейкер працаваў у Кембрыджскім універсітэце. У 1970—1971 гадах быў запрошаным членам Інстытута вышэйшых даследаванняў у Прынстане, а ў 1974 годзе — Стэнфардскага ўніверсітэта. З 2012 года з’яўляўся членам Амерыканскага матэматычнага таварыства.
Сярод яго інтарэсаў былі тэорыя лікаў, дыяфантаў аналіз, дыяфантава геаметрыя.
Памёр 4 лютага 2018 года.