Акупацыя Ірака (2003—2011)
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Акупа́цыя Іра́ка (араб. احتلال العراق, англ.: Occupation of Iraq) — перыяд пасля ўварвання ЗША у Ірак, падчас якога амерыканская армія разам з некаторымі саюзнікамі зрынула рэжым Садама Хусейна і ўсталявала сваю ваенную адміністрацыю, паступова фарміруючы новы ўрад. У заходніх крыніцах прынята вызначаць пачатак гэтага 1 мая 2003 года, калі супраціў іракскіх уладаў быў цалкам зламаны, а канчатак ставіць на 15 снежня 2011 года, калі большая частка замежных войскаў, акрамя некаторых ваенных спецыялістаў, была выведзена.
Гэты перыяд у гісторыі Ірака суправаджаўся карэннымі пераўтварэннямі, звяржэннем аўтарытарнага рэжыма, дэмакратызацыяй і лібералізацыяй краіны, рэальным ажыццяўленнем палітычных правоў грамадзян, нармалізацыяй адносін з шэрагам дзяржаў, з якімі да гэтага меліся напружаныя і часам варожыя адносіны[1]. Таксама завяршыўся прыгнёт асобных этнарэлігійных груп. Усё гэта было спалучана з пачаткам кровапралітнага канфлікту, міжканфесійнай варожасці, ростам актыўнасці ісламарадыкальных арганізацый і пагаршэннем сацыяльна-эканамічнага становішча[2].